Thursday 30 April 2015

Яблыкі і грушы пад скарынкай

Альтэрнатыва для "Шарлоткі", але амаль без цеста

Найбольш папулярным пірагом з яблыкаў з'яўляецца ўсім добра знаёмая "Шарлотка". Праўда асабіста мне заўсёды хацелася, каб цеста ў гэтым пірагу было менш, а сочных яблыкаў паболей. Ды і колькі ўжо можна пекчы тую "Шарлотку"! Прапаную вельмі просты варыянт дэсерта з насычаным смакам духмянай садавіны і хрусткімі кавалкамі скарынкі з пясочнага цеста.

Складнікі:

4 яблыкі
3 грушы
2 ст. лыжкі соку з лімона
2 ст. лыжкі ванільнага цукру
0,5 ст. лыжкі карыцы

Скарынка
200 гр мукі
100 гр халоднага масла
80 гр цукровай пудры


Прыгатаванне

1. Садавіну памыць, пачысціць і парэзаць на кавалачкі сярэдняй велічыні. 
2. Яблыкі з грушамі пакласці ў глыбокую міску, дадаць сок з лімона, цукар і карыцу. Перамяшаць. Даць крыху пастаяць (як раз пакуль зробіцца цеста). Уключыць разагравацца духоўку на 180 градусаў.

3. Для цеста высыпаць муку, цукровую пудру на стол ці ў міску. Парэзаць масла кубікамі і дадаць да мукі. Размяць усё рукамі, пакуль цеста не ператворыцца ў дробныя крышкі. 
4. Яблыкі з грушамі перакласці ў вялікую форму для выпечкі (або ў некалькі маленькіх формаў). Засыпаць крышкамі з цеста і адправіць у духоўку на 50 - 60 хвілін у залежнасці ад таго, наколькі румяную скарыначку хочаце атрымаць. Розніца перад і пасля выпечкі выглядае прыкладна так:
5. Падаваць цёплым ці халодным, упрыгожыць па жаданні цукровай пудрай. Цудоўны і просты дэсерт.











No comments :

Post a Comment