Saturday 6 June 2015

Клубнічны ліманад

Цудоўны асвяжальны напой на лета


Ліманад круглы год можна рабіць з цытрусавых, аднак калі на двары сезон на клубніцы, гэта добры момант, каб выкарыстаць іх яшчэ і ў якасці халоднага напою. І хоць лічыцца, што правільна называць ліманадам толькі той напой, які робіцца з лімонаў, то гэтая версія таксама мае прават прэтэндаваць на сваю назву, бо да клубніцаў дадаецца і лімонны сок. Але паколькі клубніцы і лімоны могуць быць рознымі, то колькасць цукру, які трэба дадаць у ліманад (або мёду), можа крыху адрознівацца. Рэцэпт узяла адсюль

Складнікі:
1 літр гатаванай вады (ваду астудзіць) або газіраванай
0,5 кг клубніцаў
1 лімон
6 ст. лыжак цукру + 3/4 шклянкі вады 

Прыгатаванне:
1. Цукар і 3/4 шклянкі вады змяшаць у рондлі і падагрэць, пакуль цукар не растане. Адставіць сіроп на бок.
2. З клубніцаў блэндэрам зрабіць аднародную масу. Выціснуць туды ж сок з цэлага лімона.
3.  Змяшаць 1 літр вады, сіроп і клубніцы. Атрыманы ліманад лепш прапусціць яшчэ праз сіта, тады ён будзе больш аднародным. Але "гушчу" можна і пакінуць, сіта - неабавязковы этап.
4. Адправіць ліманад ахалоджвацца ў лядоўню. Падаваць з тым, што толькі прыйдзе ў галаву - класічны варыянт - з лісткамі свежай мяты, кавалкамі лімона, кавалкамі клубніцаў.




***


А калі ліманад не ахаладзіў вас дастаткова моцна, раю зрабіць марозіва са свежых клубніцаў.


No comments :

Post a Comment