Sunday 21 June 2015

Базілікавы ліманад

Здаровы варыянт наталення летняй смагі 

Лета гэта адзіны сезон у годзе, калі ў мяне ёсць жаданне самой не толькі гатаваць больш канкрэтную ежу, але яшчэ і рабіць усялякія штукі для асвяжэння і ахалоджвання арганізму. Такі ліманад - чарговы добры прыклад таго, што карыснае для здароўя можа быць смачным, сакавітым і прыемным. Раю таксама для прыгатавання такога кшталту напояў і дэсертаў са свежымі ягадамі і садавіной паэксперыментаваць з заменнікамі цукру - фруктозай, мёдам, стэвіяй, сіропам з агавы і г. д. Кожны з іх дадасць напою ці страве крышачку іншы смак і прынясе менш шкоды нашаму глюкознаму балансу.

Складнікі:
3 лімоны
1,5 л вады (гатаванай або газаванай)
20 лісткоў свежага базіліку
каля 100 гр цукру
Прыгатаванне: 
1. Абабраць скурку з лімонаў. Парэзаць лімоны на кавалкі.
2. Лісткі базіліку разам з лімонамі зміксаваць блэндэрам да аднароднай масы. 
3. У маленькай каструлі падагрэць крыху вады з цукрам, пакуль ён не растварыцца. 
4. Змяшаць усе інгрыдыенты. Калі не любіце "гушчу", працадзіце напой праз сіта. Я дык люблю, таму звычайна яе пакідаю. 
5. Ахаладзіць ліманад у лядоўні або дадаць лёд непасрэдна у шклянку. 




***
А іншы варыянт летняга ліманаду можна знайсці тут:








No comments :

Post a Comment