Friday 7 August 2015

Адкрыты пірог са слівамі

Пясочны корж, салодкая начынка з маскарпонэ і кіслыя слівы

Герой сённяшняга посту - слівы, якія я знайшла ў сваёй лядоўні. Такі ж пірог можна зрабіць з абрыкосамі ці іншымі кіслымі ягадамі. Менавіта кіслымі, бо гэты смак выдатна раўнаважыць салодкасць начынкі, і ўсё разам стварае гармонію летніх смакаў. Пірог даволі просты, таму і распісваць пра яго шмат няма чаго, перайду адразу да сутнасці.
Складнікі:

Корж
80 гр халоднага масла
130 гр мукі
50 гр цукру
палова ўзбітага яйка

Начынка50 мл тлустых вяршкоў
1 упакоўка сырка маскарпонэ
паўшклянкі цукру + лыжачка ванільнага цукру
2 ст. лыжкі мукі
2 ст. лыжкі крухмалу
2 малыя яйкі+палова яйка, якая засталася ад каржа
5-6 вялікіх сліваў (ці абрыкосаў)
Прыгатаванне:
1. Робім корж. Масла парэзаць на кубікі. У міску насыпаць муку, дадаць масла і цукар, усё разам пасекчы нажом, каб складнікі крыху праніклі адзін у адзін і атрымаліся вялікія крушкі.
2. Гэтыя крушкі размяць рукой да больш аднароднага стану. Дадаць палову ўзбітага яйка, замясіць цеста. Яно мае быць аднародным і не клеіцца да рук. Можна дадаць мукі, калі занадта клеіцца. Падрабязней пра тое як рабіць пясочнае цеста, можна таксама пачытаць тут. Гатовае цеста адправіць у лядоўню на 30 хв.
3. Раскатаць цеста і перакласці ў форму.  Зрабіць відэльцам дзірачкі, каб корж не рос падчас выпечкі. Адправіць корж на 15 хвілін (ці пакуль крыху не падрумяніцца) у духоўку, разагрэтую да 180 градусаў (рэжым без тэрмавентылятара). Калі корж спячэцца, можна нажом выраўняць ягоны край.
4. Пакуль корж пячэцца, робіцца начынка. Вяршкі ўзбіць разам з маскарпонэ. Дадаць цукар і яйкі, узбіць, але не моцна.
5. Дадаць муку і крухмал, добра перамяшаць.
6. Слівы памыць, разрэзаць напапалам, вынуць косткі.
7. На ўжо гатовы корж выліць начынку. Выкласці зверху слівы і адправіць у духоўку на 40 хвілін. Тэмпературу ў ёй падняць да 200 градусаў.

 








***
Іншы варыянт начынкі на тым жа самым пясочным каржы тут:










No comments :

Post a Comment