Friday 18 September 2015

Рыбная запяканка

З бульбай і насеннем кропу

Гэтая страва не патрабуе нейкіх незвычайных складнікаў, у ёй усё вельмі проста. Трэба проста мець некалькі кавалкаў рыбы і бульбу, а астатнія дадаткі, думаю, знойдуцца ў кожнай лядоўні. Добры варыянт, каб зрабіць вячэру ці абед больш разнастайнымі. Рэцэпт па матывах Джэймі Олівера, але ў першапачатковай версіі ён дадаў да запяканкі свежы фенхель. У мяне яго не было, таму я вырашыла дадаць насенне кропу, вырашчанага, дарэчы, маёй бабуляй на Палессі. Ад гэтага прыпраўляць справу было значна прыемней. Пададзеная колькасць складнікаў толькі прыблізная, у запяканку можна дадаць столькі таго ці іншага інгрыдыенту, колькі ёсць, усё можна рабіць "на вока".
Складнікі:
0,5 кг бульбы
400 гр рыбнага філе
некалькі цыбулін
250 мл вяршкоў
50 гр жоўтага сыру або пармезану
насенне кропу
соль, перац
сухары
Прыгатаванне:
1. Калі выкарыстоўваеце марожаную рыбу, то трэба яе спачатку размарозіць.
2. Бульбу абраць і парэзаць тонка парэзаць. У падсоленай вадзе крыху праварыць бульбу, каб яна стала мягкай. Адцадзіць.
3. Парэзаць цыбулю паўколамі. Смажыць на невялікім агні і пры дастатковай колькасці алею, прыкрыць і смажыць, пакуль не стане мягкай. Падрумяньваць яе не трэба. Дадаць да цыбулі кроп па смаку.
4. Разагрэць духоўку да 180 градусаў. Натлусціць форму для выпечкі.
5. Пацерці сыр, перамяшаць тры чвэрці сыру з вяршкамі, прыправіць соус соллю і молатым чорным перцам.
6.У форму выкласці спачатку слой бульбы, потым цыбулю, потым сырую рыбу.
7. Заліць вяршкамі, выкласці зверху яшчэ адзін слой бульбы.
8.Зверху пасыпаць сухарамі, цёртым сырам, які застаўся, і кропам.
9. Адправіць у духоўку на прыкладна 30-40 хвілін. Смачна есці!





***

Іншы варыянт рыбнай стравы можна знайсці, напрыклад, тут (рыба па-грэчаску):

No comments :

Post a Comment